Эканамічная частка пагаднення аб асацыяцыі Еўрасаюза з Украінай пачне дзейнічаць не адразу пасля падпісання, якое адбылося ў пятніцу на саміце ЕС, а толькі пасля перамоваў з удзелам Расіі, заявіла журналістам канцлер Нямеччыны Ангела Меркель.

«Гандлёвая частка не адразу будзе дзейнічаць. Спачатку адбудуцца тэхнічныя перамовы з удзелам Расіі, Еўракамісіі і Украіны, усе ўдзельнікі заявілі аб сваёй гатоўнасці да гэтага», - сказала яна.

Па словах канцлера, затрымка з уступленнем у сілу эканамічнай часткі пагаднення звязаная з неабходнасцю «знайсці рашэнні, пры якіх асцярогі Расіі будуць знятыя».

Улады Расіі неаднаразова заяўлялі, што Расія будзе абараняць свой унутраны рынак ад бяспошліннага патоку праз Украіну еўрапейскіх тавараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?