У Магілёве 28 чэрвеня прайшло ўрачыстае адкрыццё гарадской выставачнай залы, прымеркаванае да сённяшняга свята горада і 70-годдзя вызвалення Магілёва і Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
«Адкрыццё выставачнай залы зойме годнае месца ў агульнагарадской акцыі 70 добрых спраў, прысвечанай 70-годдзю вызвалення Магілёва і Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», — заявіў на адкрыцці старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў.
Кіраўнікі Магілёўскай абласной і гарадской вертыкалі, якія прысутнічалі на адкрыцці, выказалі падзяку ветэранам за іх подзвіг, адзначалі важнасць завяршэння рэканструкцыі выставачнай залы да знамянальнай даты.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік падарыў аднаму з удзельнікаў вызвалення Магілёва Леаніду Марозу партрэт самога ветэрана, выкананы адным з мясцовых маладых мастакоў.
Абноўленая гарадская выставачная зала адкрылася выставай «Крыніцы натхнення», дзе наведвальнікі могуць убачыць некалькі дзясяткаў карцін магілёўскіх мастакоў.
Паводле сцвярджэння Аляксея Бацюкова, дырэктары Музея гісторыі Магілёва, у чыім падпарадкаванні знаходзіцца выставачная зала, абноўленае памяшканне з`яўляецца адным з лепшых у Беларусі для экспанавання твораў мастацтва.