На Чэмпіянаце свету па футболе ў Бразіліі адзін англійскі заўзятар адкусіў іншаму кавалак вуха.

Як стала вядома, інцыдэнт адбыўся яшчэ 19 чэрвеня ў Сан-Паўлу ў ходзе сустрэчы зборных Англіі і Уругвая. Мясцовая паліцыя пачала расследаванне пасля скаргі пакусанага заўзятара.

Прадстаўнік брытанскага Міністэрства замежных спраў заявіў, што ў курсе таго, што адбылося ў Сан-Паўлу. Паводле яго слоў, пацярпеламу «была забяспечана консульская падтрымка».

Як піша The Telegraph, спасылаючыся на атрыманае рэдакцыяй відэа, інцыдэнт меў расавую падаплёку.

Кроў сцякала па шыі Роберта Фаркухарсана (Robert Farquharson), але ён працягваў смяяцца, піша The Telegraph.

Як вядома, 19 чэрвені зборная Англіі прайграла Уругваю з лікам 2:1, пры гэтым два галы ў той сустрэчы забіў Луіс Суарэс, дыскваліфікаваны на днях за ўкус італьянскага абаронцы.

Глядзі таксама
Суарэс: Ты не ты, калі галодны! ВЯСЁЛЫЯ КАРЦІНКІ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0