Міністэрства абароны Германіі ў бліжэйшы час мае намер набыць баявыя беспілотнікі.

Як паведамляе Der Spiegel, на наступным тыдні адпаведны праект будзе прадстаўлены ў бундэстагу. Газета Bild, спасылаючыся на ўнутраны дакумент Бундэстагу, піша, што баявыя дроны (ад англ. drone — труцень; гусці) мяркуецца выкарыстоўваць і ў рэгіёнах, дзе не дыслакаваныя нямецкія войскі. Пры гэтым не выключаецца выкарыстанне беспілотнікіаў ў неваенных мэтах.

А ў Кітаі ўлады маюць намер прымяняць беспілотнікі, каб адсочваць, якім чынам прадпрыемствы ўтылізуюць прамысловыя адкіды.

Хуткі эканамічны рост Кітая за апошнія дзесяцігоддзі прывёў да істотнага забруджвання навакольнага асяроддзя, піша Бі-Бі-Сі. Кітайскі ўрад робіць рашучыя меры для барацьбы з парушальнікамі экалагічнага заканадаўства. Дроны ўжо накіраваныя ў некалькі правінцый на поўначы краіны. Яны абсталяваныя інфрачырвонымі камерамі і могуць весці назіранне ў любы час сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?