Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Мінску адпрацуе пытанне аб спыненні ў сталіцы такога віду дзейнасці, як пасуткавая здача кватэр, паведаміў сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме начальнік ІМПЗ па Мінску Уладзімір Лайкоў.

«Наданне месцаў для кароткатэрміновага пражывання зжыў сябе як від дзейнасці, улічваючы колькасць гасцініц у горадзе. Акрамя таго, як толькі ў пад'ездзе з'яўляецца кватэра на суткі, адразу ж узнікае маса праблем, якія тычацца парушэння грамадскага парадку. Улічваючы ўсё гэта, інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах будзе выходзіць з прапановай аб спыненні ў Мінску такога віду дзейнасці, як здача кватэры на суткі», — сказаў Уладзімір Лайкоў.

Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька даручыў вывучыць гэтае пытанне сумесна з упраўленнем жыллёвай палітыкі, галоўным упраўленнем жыллёвай гаспадаркі, і на працягу месяца ўнесці адпаведныя прапановы ў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?