Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што на новай пасадзе міністра інфармацыі Лілія Ананіч прыўнясе штосьці новае ў работу Мінінфарма, перадае БелТА.

«Я вельмі спадзяюся, што вы ведаеце ўсе недахопы і паставіце міністэрства так, каб потым не было сорамна ні вам, ні краіне.

Зразумела, у гэты сур'ёзны час вы ўзвальваеце на свае плечы няпростую і нялёгкую ношу. Лёгка наогул ніколі не было. Гэта не толькі ключавая, але гэта «гарачая» пасада», — сказаў Лукашэнка, назначаючы Лілію Ананіч міністрам інфармацыі.

«Вельмі хацелася б, каб вы, нягледзячы на шматгадовую службу ў гэтым міністэрстве, усё ж такі прыўнеслі штосьці новае. Але галоўнае, каб уся структура была наладжана і працавала як гадзіннік», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Асобную ўвагу ён акцэнтаваў на рабоце падведамных прадпрыемстваў Мінінфарма, падкрэсліўшы, што патрабаванні аб правядзенні мадэрнізацыі ў поўнай меры адносяцца і да іх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?