Раніцай 1 ліпеня ў зале Мінскага абласнога суда адбыліся спрэчкі па справе аб забойстве 50-гадовай мінчанкі Таццяны Слонімскай, што адбылося ўлетку 2013 года.

Двум абвінавачаным ставіцца ў віну таксама ўчыненне серыі крадзяжоў, падробка і знішчэнне дакументаў, разбой і крадзеж. Па сукупнасці абвінавачванняў дзяржаўны абвінаваўца папрасіў суд пажыццёвага зняволення для выканаўцы забойства, 21-гадовага Яўгена Куліка, і 25 гадоў — для 18-гадовага мінчука Мікалая Лотыша.

«Я не ўбачыў раскаяння <…>, толькі страх пакарання», - адзначыў у канцы свайго выступу пракурор. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?