Буйныя сілы ўкраінская армія засяроджвае і ў раёне сталіцы рэгіёна — Данецка. «Да горада сцягваюцца вялікія сілы праціўніка. У тым ліку цяжкая артылерыя і бранятэхніка», — распавёў РІА «Новості» намеснік міністра абароны так званай Данецкай народнай рэспублікі Фёдар Бярэзін.

Па наяўнай інфармацыі, каля некаторых населеных пунктаў у ход з абодвух бакоў пайшлі нават танкі.

«Ёсць папярэдняя інфармацыя аб танкавым нападзе арміі на горад Северск (ён прыкрывае подступы да Славянска). Таксама войска з боем ўзяла Карлаўку (горад на захад ад Данецка). Зараз баі ідуць у раёне сяла Нетайлава (25 кіламетраў на паўночны захад ад Данецка). Акрамя таго, рух танкаў заўважана ў раёне Валнаваха (горад у 45 кіламетрах на поўдзень ад Данецка)», — паведаміў прадстаўнік апалчэння.

Баі адбыліся і ў непасрэднай блізкасці ад расейска-ўкраінскай мяжы. У аўторак раніцай падраздзялення ўкраінскай нацгвардии прыступілі да актыўных баявых дзеянняў у раёне пунктаў пропуску «Данецк — Ізварын» і «Чырвонапартызанск — Гукава» ў Луганскай вобласці. У выніку гэтыя пункты прыйшлося на час закрыць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?