01.07.2014 / 16:49

У Японіі пачаўся сезон узыходжанняў на святую гару Фудзі 5

Сотні людзей сустрэлі узыход сонца крыкамі «Банзай» на вяршыні святой для японцаў гары Фудзі, дзе 1 ліпеня афіцыйна пачаўся сезон узыходжанняў.

Было воблачна, аднак на нейкі момант хмары разышліся, і людзям удалося ўбачыць чырвоны дыск сонца. Дакладны лік паломнікаў пакуль вызначыць цяжка. Пакуль што на вяршыню гэтага спячага вулкана на вышыні 3776 м можна падняцца па трох сцежках. На чацвёртай яшчэ застаецца снег, і гэтую трасу адкрыюць пазней.

З 1 ліпеня на Фуджы новаўвядзенне — каб падняцца на святую гару, трэба ўнесці «добраахвотную плату» — 1 тыс. ен ($10). Узамен падарожнік атрымлівае значок, які сведчыць, што ён сапраўды здзейсніў узыходжанне.

Летась, калі плату ў тысячу ен бралі на працягу 10 дзён, ўдалося сабраць 34 млн ен (каля $340 тыс.).

Сродкі будуць скіраваныя на абсталяванне туалетаў, месцаў адпачынку, рашэнне праблем экалогіі. Нягледзячы на акуратнасць паломнікаў, на схілах знакамітага вулкана застаецца ўсё больш смецця, ўборка якога таксама патрабуе грошай.

На Фуджы штогод падымаецца каля 400 тыс. чалавек. Сёлета чакаюць большага іх наплыву.

Рэч у тым, што летась Фудзі патрапіла ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, што істотна падняло папулярнасць узыходжанняў.

Каб дабрацца да вяршыні, трэба выдаткаваць не менш за шэсць гадзін, і неспрактыкаваным падарожнікам пры гэтым пагражаюць сонечныя апёкі і недахоп кіслароду.

Фудзі — хоць і спіць, але дзеючы вулкан. Яго вывяржэнне ў апошні раз адбылося ў 1708 годзе.

0
猫娘Наталi / Адказаць
01.07.2014 / 21:11
Интересно,насколько уставший после 6-часового подъема человек сможет оценить красоту вида? Все же надеюсь,что когда-нибудь я сама смогу ответить на этот вопрос. Хочу в Японию!!!
0
ганначка / Адказаць
02.07.2014 / 12:24
ToНаталі больш за 6 гадзін ;) мы каля 8 узыходзілі :) але гэта было варта ўсіх нашых пакутаў)))
0
猫娘Наталi / Адказаць
02.07.2014 / 13:33
ганначка напiсаў(ла) 2 лiпеня 2014 у 12:24 але гэта было варта ўсіх нашых пакутаў))) =================================== Я безумно Вам завидую! Пойду хотя бы Гугл помучаю!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру