Спецпадраздзяленні Нацгвардыі Украіны ў ходзе АТА ўвайшлі і ўзялі пад кантроль населены пункт Закотное, што паблізу Славянска, паведамляе фэйсбук Нацгвардыі.

У ходзе спецаперацыі параненыя трое байцоў Нацгвардыі, забітых з боку ўкраінскіх вайскоўцаў няма. Баі працягваюцца. 

Моцнае супрацьстаянне назіраецца на Карлаўскім вадасховішчы ў Ясінавацкім раёне. Украінскія вайскоўцы здолелі ліквідаваць блокпасты баевікоў у сёлах Пяскі і Карлаўка. Актыўныя перастрэлкі вядуцца ў раёне дыслакацыі тэрарыстаў у Мар'інцы, прыгарадах Данецка, пасёлках Канстанцінаўка, Пабеда і Новаміхайлаўка. Ваенныя дзеянні вядуцца ўздоўж лініі мяжы каля сёлаў Дзмітраўка і Сцяпанаўка, паведамляюць vestiua.com.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?