Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка павіншаваў з першай перамогай пасля аднаўлення антытэрарыстычнай аперацыі Узброеныя сілы і памежнікаў, якія аднавілі кантроль над пунктам пропуску «Даўжанскі». 

З расійскага боку мяжы ён носіць назву «Навашахцінск». Гл. сённяшняе фота, зробленае анлайн-камерай:

Як паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта Украіны, ВСУ сумесна з Дзяржаўнай памежнай службай аднавілі кантроль над пунктам пропуску «Должанский» і аднавілі яго працу. Сапёры размініравалі пункт пропуску і прылеглыя аўтадарогі, абясшкодзілі 15 выбуховых прылад на пад'ездах і 20 - непасрэдна ў пункце пропуску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0