Паліцыя Германіі выбачылася перад аднарукім мужчынам, якога раней пакарала штрафам за адзін тормаз на ровары замест двух, як належыць паводле закона.

Праваахоўныя органы вярнулі яму 25 еўра штрафу праз тры месяцы пасля інцыдэнту, прызнаўшы, што здзейснілі памылку і перавысілі свае паўнамоцтвы.

Раварыст распавёў, што некалькі тыдняў яму было прыкра з-за такой дыскрымінацыі, аднак цяпер задаволены, што сітуацыя вырашылася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?