Міністэрства фінансаў Беларусі апублікавала фінансавую справаздачнасць беларускіх адкрытых акцыянерных таварыстваў, а таксама кампаній, якія выстаўлялі на рынак свае аблігацыі.
Дадзеныя датычацца першага квартала 2014 года.
У рэйтынгу самых прыбытковых кампаній з адкрытай справаздачнасцю першае месца сабе вярнуў «Беларуськалій». За першы квартал салігорскае прадпрыемства зарабіла $139 мільёнаў.
Для параўнання, за ўвесь мінулы год кампаніі удалося атрымаць толькі $153 мільёнаў.
Мазырскі НПЗ застаецца на другой прыступцы ($59 мільёнаў), Банк развіцця –- на трэцяй ($45 мільёнаў).
А вось на наступную пазіцыю ўскочыў «Еўрагандаль» (крамы «Еўраопт»). Прыватная кампанія зарабіла за квартал $17 мільёнаў і ўпершыню забралася ў рэйтынгу так высока.
Тыя ж $17 мільёнаў у «Гомельтранснафта Дружба», а на мільён менш у «Нафтана» і «Гродна Азота».
* * *