2 ліпеня тэрмінова сустрэнуцца кіраўнікі МЗС Украіны, Францыі, Германіі і Расіі.

З такой прапановай выступіў кіраўнік нямецкай дыпламатыі Франк-Вальтэр Штайнмаер, паведамляе прэс-служба МЗС РФ.

Штайнмаер выказаў сваю прапанову ў телефоннай размове з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым, і той яе падтрымаў.

Сустрэнецца запланавана правесці ў Берліне ўжо ў сераду, 2 ліпеня.

Штайнмаер і Лаўроў таксама выступілі за працяг працы трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні крызісу ў Данбасе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?