01.07.2014 / 22:35

Лукашэнка: Кожны, хто замахваецца на адзiнства нацыi, — вораг Беларусi 13

«Кожны, хто замахваецца на адзiнства нацыi, — вораг Беларусi, — заявіў Аляксандр Лукашэнка 1 ліпеня на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дню незалежнасці.

«Свой дабрабыт наш народ збiрае i развiвае ў агульнаграмадскай згодзе, у прыхiльнасцi i павазе да ўсяго свету. Вiдаць, таму так i ўтульна ў нашай багатай на нацыянальную культуру краiне дзяржаўным мовам, на якiх гавораць беларусы. Аснова паразумення з суседзямi i светам — у нашай ваеннай гiсторыi. Гэтае адзiнства выратавала нас у ваенны перыяд. Яно дало нам мудрасць i моц ужо ў новы час пабудаваць незалежную Беларусь. I мы павiнны захоўваць яго i памятаць: кожны, хто замахваецца на адзiнства нацыi, — вораг Беларусi», — сказаў Лукашэнка, які частку сваёй прамовы зачытаў па-беларуску.

Ён лічыць «глыбока сiмвалiчным», што менавiта 3 лiпеня з’яўляецца галоўным дзяржаўным святам — Днём незалежнасцi. «Прыняўшы на рэферэндуме такое рашэнне, беларускi народ аднавiў сувязь часоў. Уся наша нацыя схiлiлася ў паклоне ўдзячнасцi перад велiчным подзвiгам герояў, якiя вызвалiлi родную зямлю», — заявіў беларускі кіраўнік і падкрэсліў: «I мы абяцаем, што нашу перамогу мы нiкому не аддадзiм!»

0
як разумець? / Адказаць
01.07.2014 / 22:45
Шо-та неўбедзіцельна ў мясцовага Вальтэра прагучала думка- чаму менавіта 3 ліпеня- Дзень незалежнасці, бо тольки 28 ліпеня вызвалілі Брэст.
0
Inhvar / Адказаць
01.07.2014 / 22:56
Дзень калi савецкiя салдаты аслабадзiлi Менск(БССР)..вось парадокс,калi б не фашысты,не было б у нас незалежнасьцi?
0
... / Адказаць
01.07.2014 / 23:26
Адзінства ў Годным . . . у іншым не быць.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру