Служба бяспекі Украіны заяўляе аб затрыманні народнага мэра Горлаўкі Данецкай вобласці Уладзіміра Каласнюка. Аб гэтым паведамляецца на сайце ведамства.
«Ён быў затрыманы напярэдадні і ўжо дастаўлены ў Кіеў. Супрацоўнікі СБУ затрымалі яго ў адным з кафэ Бярдзянска Запарожскай вобласці», - удакладняецца ў паведамленні.
Адзначаецца, што Каласнюку прад'яўленае абвінавачванне па артыкуле «Стварэнне тэрарыстычнай арганізацыі».