Партыя залатых «пуцінофонаў», выпушчаная італьянскім брэндам Caviar, распрададзеная за адзін дзень. Пра гэта паведамляе выданне Tjournal са спасылкай на прадстаўнікоў кампаніі.

Паведамляецца, што ўсяго выпушчана 142 смартфоны, кожны коштам 147 тысяч расійскіх рублёў (каля 4,5 тыс. даляраў). У Caviar не раскрываюць імёны пакупнікоў навінкі, аднак адзначаюць, што сярод іх ёсць вядомы рэжысёр, тэлевядучы, два публічныя топемэнеджары нафтавай кампаніі.

Відаць, «вядомым рэжысёрам» апынуўся Іван Ахлабысцін, які вырашыў купляй тэлефона «пазлаваць лібералаў» і выказаць любоў да прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?