Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін ўвечары 2 ліпеня ўсклалі вянкі да манумента на плошчы Перамогі. На цырымоніі прысутнічаў малодшы сын Лукашэнкі Мікалай, перадае БелаПАН.

Фота БелТА.

Фота БелТА.

Паводле паведамлення беларускага тэлебачання, на ўскладанні прысутнічалі ветэраны, жыхары горада, дыпламаты. Цырымонія завяршылася салютам. Падчас цырымоніі на станцыі метро «Плошча Перамогі» ня спыняліся цягнікі.

Пасля ўскладання вянкоў Аляксандр Лукашэнка асабіста правёў расійскага лідара ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.

Візіт Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў Мінск завяршыўся, перадае карэспандэнт БелТА.

Раней у гэты ж дзень Лукашэнка і Пуцін адкрылі новы будынак музея Вялікай Айчыннай вайны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?