03.07.2014 / 12:41

«Камерсант»: На сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі грымнула фанаграма з дзіўным напевам «ла-ла-ла-ла» 11

Спецыяльны карэспандэнт расійскага выдання «Камерсант» Андрэй Калеснікаў прысутнічаў у Мінску на ўчорашняй сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуцна. Вось некалькі прыватных штрышкоў з гэтага спаткання.

«На ўваходзе Уладзіміра Пуціна сустракаў Аляксандр Лукашэнка, які прыехаў сюды разам з сынам Колем на некалькі хвілін раней расійскага прэзідэнта. Калі Уладзімір Пуцін выходзіў з машыны, Колю трохі і максімальна ветліва адціснулі ад Аляксандра Лукашэнкі.

Хлопчык, зрэшты, усё зразумеў правільна: пакуль гэта не яго мерапрыемства (але ж прыйдзе час, і гэта ён будзе сустракаць Уладзіміра Пуціна ля ўваходу ў гэты музей напярэдадні чарговага юбілею …)».

«Камерсант» выглядае прызнае, што некалі Аляксандр Лукашэнка не будзе прэзідэнтам Беларусі, а вось Пуцін, выглядае, будзе жыць вечна.

«Тут жа быў і Коля з вялікім бантам ў колеры нацыянальнага сцяга Беларусі. На нейкі момант ён згубіўся ў мітусні ля ўваходу ў залу фотакарэспандэнтаў. Вонкава ён заставаўся пры гэтым цалкам спакойным: яму было не прывыкаць да пратакольнай мітусні. Зрэшты, яго хутка ўзялі ў надзейнае кольца беларускія ахоўнікі: яны добра ведалі сваю галоўную працу».

«Раптам, калі Аляксандр Лукашэнка хацеў яшчэ нешта сказаць, пад скляпеннямі Залы славы грымнула фанаграма з дзіўным напевам «ла-ла-ла-ла», але тут жа і заглухла, каб праз хвіліну з'явіцца зноў:

аказалася, гэта быў пачатак песні «Дзень Перамогі «, з якой павінен быў выступіць хор (упэўнены, гэтыя людзі гатовыя былі справіцца і без фанаграмы: выгляд гэтых людзей, гатовых ісці — а дакладней, стаяць — да канца, гаварыў пра гэта)».

0
Кельт / Адказаць
03.07.2014 / 13:05
Хор должен был подпеть: Путин хло!
0
Серж / Адказаць
03.07.2014 / 13:39
какие кислые рожи "в этот светлый праздник" )
0
читатель / Адказаць
03.07.2014 / 13:49
Какая-то клоунада, цирк, клоуны.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру