03.07.2014 / 13:27

Дык колькі ветэранаў пражываюць ў Беларусі? 20 ці 50 тысяч? 9

Дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны дае супярэчлівыя звесткі аб колькасці ветэранаў Вялікай айчыннай вайны.

Спачатку з’явілася навіна, што ў Беларусі пражывае 20,7 тысяч ветэранаў ВАВ.

Праз пару ж хвілін БЕЛТА паведаміла, што «амаль 50 тыс. ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны атрымалі матэрыяльную дапамогу да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

Магчыма, дапамога аказвалася і ветэранам з іншых дзяржаваў, але пра гэта ў нататцы БЕЛТА няма ні слова.

Зрэшты, пры сярэдняй працягласці жыцця мужчын у краіне, якая складае 64 гады, адкуль у нас можа быць і 20 тысяч ветэранаў, старэйшых за 87 гадоў? 

ЗП

0
мама / Адказаць
03.07.2014 / 14:32
Возможно, на ветеренах можно неплохо подзаработать к отпуску...
0
Мордехай В. / Адказаць
03.07.2014 / 15:39
Для массовки уже мало ветеранов 36-44 г.р., уже берут и послевоенных. Вот увидите, скоро появятся ветераны 50хх г.р. Это какой-то не то культ Вуду, не то дети лейтенанта Шмидта.
0
Кастусь Алешка / Адказаць
03.07.2014 / 17:11
Мордехаю В. Дык ужо ёсць! Рэчыцкай раённай ветэранскай арганізацыяй кіруе мужчына, 50-х гадоў нараджэння. Не памятаю прозвішча.Прынамсі, так было пару год назад.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру