03.07.2014 / 14:09

Мілінкевіч: Мы вітаем прамову Лукашэнкі па-беларуску 26

Мы вітаем прамову па-беларуску афіцыйнага лідэра Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, але пакуль гэта кажа толькі пра тэндэнцыю, а не стратэгію, лічыць старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

Нагадаем, 1 ліпеня Александр Лукашэнка выступіў з прамовай з нагоды афіцыйнага Дня незалежнасці, частка якой была па-беларуску.

«Расійская федэрацыя абазначыла, дзе «русский мир», і цяпер ўладзе прыходзіцца адзначаць, што ў Беларусі ёсць беларускі свет», - зазначыў Аляксандр Мілінкевіч. Па яго словах, «вяртанне беларускай мовы адбываецца на фоне трагічных падзеяў ва Украіне».

Старшыня Руху лічыць, што «беларускія ўлады доўгі час шукалі ідэалогію, друкавалі падручнікі, але сапраўдная кансалідацыя народа можа адбыцца толькі на нацыянальнай глебе».

Для таго, каб Беларусь была незалежнай неабходна адраджэнне мовы, культуры, гісторыі, дадаў ён.

«Хочацца спадзявацца, што беларускасці ў Беларусі будзе ўсё больш і больш. Гэта залежыць як ад уладаў, так і ад грамадства», - зазначыў Аляксандр Мілінкевіч.

«Не будзе Беларусі ў сэрцы, нас чакае лёс васалаў», - заключыў старшыня Руху «За Свабоду».

0
Даша / Адказаць
03.07.2014 / 14:16
Ашалелі, блін. Хопіць ужо яго нахвальваць! Гэта ягоны абавязак - абараняць незалежнасць дзяржавы. Ён у нас на працы. І працуе дрэнна, дарэчы. І няма нічога гераічнага ў тым, што прэзідэнт Беларусі прамовіў па-беларуску.
0
мама / Адказаць
03.07.2014 / 14:20
Аналітык.
0
Беларус / Адказаць
03.07.2014 / 14:21
Даша, как должно быть, мы все прекрасно знаем. По идее, жить должны лучше, чем те же поляки. Но реалии таковы, что... да всё сами знаете!
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру