03.07.2014 / 14:34

У Мсціслаўскім раёне пчолы нападалі на людзей, а потым і на брыгаду «хуткай дапамогі» 5

Спачатку яны пакусалі некалькі мясцовых жыхароў, а потым накінуліся на выкліканую пацярпелымі брыгаду «хуткай» дапамогі.

 

«Днём 2 ліпеня ад дыспетчара хуткай дапамогі Цэнтральнай раённай бальніцы паступіла паведамленне аб тым, што дапамога патрабуецца работнікам «хуткай», якія не могуць падысці да дома і дапамагчы пацярпелым з-за вялікай колькасці пчол на прысядзібным участку ў вёсцы Людагашч Мсціслаўскага раёна», - цытуе «Інтэрфакс» інфармацыю Магілёўскага абласнога упраўлення МНС.

На месца выехалі ратавальнікі. Пчолаў удалося супакоіць толькі з дапамогай спецыяльнага абсталявання па распыленні вады. Пацярпелым была аказаная медыцынская дапамога на месцы, пасля чаго іх шпіталізавалі з дыягназам «таксічнае атручэнне арганізма пчаліным ядам».

0
бугага / Адказаць
03.07.2014 / 14:36
Наотмечались.
0
Лучнік / Адказаць
03.07.2014 / 14:59
Добрая біялагічная зброя. Яшчэ б надрэсіраваць, каб рускі дух на дух не пераносілі...
0
кінік / Адказаць
03.07.2014 / 16:22
А што там за людзі такія, што пчолы нападаюць?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру