03.07.2014 / 15:27

Доўгачаканае лета наступіць у Беларусі 59

«У пятніцу днём ўмовы надвор'я ў Беларусі пачне вызначаць антыцыклон, сфарміраваны ў цёплай паветранай масе над Балканскім паўвостравам, — расказала галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук. —

Дажджы ў асноўным спыняцца». Ноччу і раніцай у нізкіх месцах і паблізу вадаёмаў могуць згушчацца непрацяглыя туманы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 7-13 градусаў, днём будзе ад 19 градусаў цяпла па паўночным усходзе да 27 градусаў са знакам плюс па паўднёвым захадзе краіны.

У суботу цёплае паветра распаўсюдзіцца на ўсю тэрыторыю рэспублікі. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 10—15 градусаў, днём пацяплее да 22—28 градусаў. Вецер чакаецца паўднёвы ўмераны. Прагназуецца пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах з'явіцца слабы туман.

У нядзелю пад абаронай павышанага атмасфернага ціску ў многіх раёнах краіны таксама абыдзецца без дажджоў пры тэмпературы ў начныя гадзіны плюс 12-18 градусаў, днём паветра прагрэецца да 24—29 градусаў цяпла.

На працягу большасці дзён наступнага тыдня пад уплывам паветраных мас, якія паступаюць з поўдня Еўропы, у Беларусі захаваецца вельмі цёплае надвор'е. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 14—19 градусаў, днём будзе ад 26 да 31 градуса цяпла. «Такі тэмпературны фон на 3-8 градусаў перавысіць кліматычную норму для першага тыдня ліпеня», - дадала галоўны сіноптык. Чакаецца пераважна без ападкаў, толькі ў дзённыя гадзіны дзе-нідзе могуць праходзіць кароткія летнія дажджы пад акампанемент гроз.

0
Ірэна / Адказаць
03.07.2014 / 15:48
А на здымку - гэта галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук ?
0
Лучнік / Адказаць
03.07.2014 / 16:33
Гэта нашае "знойнае" лета.
0
кінік / Адказаць
03.07.2014 / 16:41
Пацаны, дзе такую фотку надыбалі?
Паказаць усе каментары/ 59 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру