03.07.2014 / 16:14

У расійскай Дзярждуме iPhone назвалі «зброяй педафілаў» 15

На думку старшыні Камітэта па пытаннях сям'і, жанчын і дзяцей Алены Мізулінай, смартфон Apple дапамагае здзяйсняць распусныя дзеянні супраць дзяцей.

 

Менавіта з дапамогай iPhone, па словах дэпутата, у асноўным здымаецца дзіцячая парнаграфія. Алена Мізуліна прывяла ў прыклад выпадак у адной з расійскіх школ, дзе настаўнік фізкультуры здымаў на мабільную прыладу Apple гвалтоўныя дзеянні над школьнікамі, паведамляе lenta.ru.

Дэпутат таксама заявіла, што мабільны інтэрнэт усё часцей служыць каналам доступу да дзіцячага порна і іншага небяспечнага кантэнту. Алена Мізуліна не ўпершыню трапляе ў СМІ. Раней выступіла з ініцыятывай прымусіць ўсіх карыстальнікаў інтэрнэта ў Расіі фільтраваць доступ да кантэнту. Згодна з ідэяй дэпутата, той, хто захоча ўбачыць «поўны інтэрнэт», павінен напісаць адпаведную заяву аператару, прад'явіўшы свае дакументы.

0
slawek / Адказаць
03.07.2014 / 16:18
looks like Russian Duma is a total bunch of idiots ....
0
дада / Адказаць
03.07.2014 / 16:33
НН, почему селфи Димона Айфона не поставили?! Он как раз на айфончик снимает.
0
кінік / Адказаць
03.07.2014 / 16:38
Адзін думнік ужо выказваўся наконт таго, што словы і музыку песьняў Цою пісалі ў ЦРУ. І вось новае сьведчаньне ідыятызму расейскіх выбарцаў. Ці ўсе ж гэных думнікаў прызначылі?
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру