03.07.2014 / 16:56

Скандальны футбаліст беларускага паходжання Мілеўскі завяршыў кар’еру 11

Былы форвард кіеўскага «Дынама» і зборнай Украіны Арцём Мілеўскі завяршыў кар'еру гульца, сцвярджае Еспресо.tv, спасылаючыся на крыніцу, набліжаную да футбаліста.

Паведамляецца, што прапаноў па працаўладкаванню ў 29-гадовага нападніка няма і гульнявой формы ён ужо не набярэ.

Менавіта нездавальняючы фізічны стан Мілеўскага стаў прычынай зрыву яго пераходу ў казахскі «Актобе», а не рознагалоссі з былой камандай футбаліста.

Нагадаем, апошнім клубам Мілеўскага быў турэцкі «Газіянтэпспар», кантракт з якім форвард разарваў ў канцы мінулага года.

Мілеўскі – беларус па паходжанню. Але вырашыў выступаць за зборную Украіны па футболе, выступаў за яе на чэмпіянаце свету ў 2006-м годзе. Беларускія заўзятары не любяць футбаліста, гукаючы яму: «Мілеўскі – пёс» і «Мілеўскі – прастытутка».

0
vortex_fcdm / Адказаць
03.07.2014 / 17:02
на гэтым фота ён падобны на Брытву з фільма Околофутбола. Ён таксама здраднікам аказаўся
0
Matthew / Адказаць
03.07.2014 / 17:42
А может Артем не захотел выступать под "закат-над-болотом" и гербом колхозным?!
0
Келіх віскі / Адказаць
03.07.2014 / 19:05
Matthew, не лятайце ў марах. арцёму да спіны каляровыя спалучэнні Герба, і да ніжняй часткі спіны - іх этыялогія. ён імкнуўся ўзяць ад кар'еры па максімуму, не зважаючы сваёй нацыянальнасці і паходжання. Лагічны фінал бездухоўнага стаўлення да рэчаіснасці - на 40 см вышэй за мае радкі.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру