Пераможца «Еўрабачання-2014» аўстрыец Томас Нойвірт, які выступае ў вобразе барадатай жанчыны Канчыты Вурст, прадставіць свой новы альбом у лістападзе.

Аб гэтым піша РІА «Новости» са спасылкай на прадстаўніка конкурсу «Еўрабачанне» у Расеі Дзмітрыя Мельнікава.

«Мы вялі доўгія перамовы, але ў Канчыта вельмі шчыльны гастрольны графік, і цяпер яна занятая выпускам новага альбома. Магчыма, яна наведае сталіцу Расіі ў рамках праматура альбома ў лістападзе», - паведаміў Мельнікаў. Ён таксама расказаў, што afterparty удзельнікаў «Еўрабачання» у Расеі было адменена па неназваных прычынах.

Без удзелу пераможцы конкурсу «Еўрабачанне» ўпершыню за апошнія гады пройдзе ў ліпені беларускі музычны фестываль «Славянскі базар» у Віцебску. Як расказаў дырэктар фестывалю Аляксандр Сідарэнка, удзел Нойвірт ў фестывалі не разглядаўся і перамовы з яго мэнэджментам не вяліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?