03.07.2014 / 19:47

Новы міністр абароны Украіны паабяцаў правесці парад перамогі ў Крыме і падпісаў прысягу ручкай у каўпачку ФОТА 31

Новы міністр абароны Украіны Валерый Гелятэй падпісаў сёння прысягу закрытай каўпачком асадкай. Вось фота:

Гелятэй паабяцаў аднавіць тэрытарыяльную цэласнасць краіны і правесці «парад перамогі» ў Крыме.

«Я перакананы, што Украіна пераможа, і паверце мне, што парад перамогі будзе, абавязкова будзе ва ўкраінскім Севастопалі», — сказаў Гелятэй падчас выступу перад членамі парламента.

Гэтыя словы 46-гадовага генерал-палкоўніка выклікалі бурныя апладысменты парламентарыяў.

Кандыдатуру Гелятэя вылучыў і асабіста прадставіў у Радзе прэзідэнт Пятро Парашэнка.

«Арміі патрэбны кіраўнік, які пачне неадкладныя рэформы. Арміі патрэбны новы камандуючы, які не толькі вучыўся ваяваць, але і ваяваў сам. Я ўпэўнены, што генерал-палкоўнік Гелятэй апраўдае ваш давер», - заявіў прэзідэнт Украіны.

Перад гэтым дэпутаты звольнілі з пасады в. а. міністра абароны Міхаіла Коваля. За такое рашэнне прагаласавалі 327 дэпутатаў Рады.

Пятро Парашэнка паведаміў, што прызначае Коваля намеснікам сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) Украіны.

0
Цывільны / Адказаць
03.07.2014 / 19:58
Падпісаў прысягу закрытай каўпачком асадкай - сапраўдны палкоўнік
0
Fedor / Адказаць
03.07.2014 / 20:00
Клоуны что ещё скажешь
0
Імя * / Адказаць
03.07.2014 / 20:14
Як цікава, у 46 год пасада генэрал-палкоўніка. Наслужыў ці падарылі?
Паказаць усе каментары/ 31 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру