На трыбунах, з тратуараў навакольных вуліц і з узгоркаўпраспекта Пераможцаў за парадам назірала, паводле ацэнкі журналістаў «Нашай Нівы», каля 200 тысяч гледачоў. Гэта рэкордны паказчык.

Людзей сабралася больш, чым звычайна, дзякуючы пераносу параду на вечаровы час, калі людзі традыцыйна выходзяць на вуліцы дзеля салюта і канцэрта. Акрамя таго, сёлета на парадзе паказвалі новыя ўзоры ваеннай тэхнікі. Для збору людзей быў задзейнічаны і адміністратыўны рэсурс. Ідэалагічная вертыкаль вывела людзей у Мінску, абласных і раённых цэнтрах і Брэсцкай крэпасці для ўдзелу ў патрыятычнай акцыі «Праспяваем гімн разам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?