Жыць у РФ сёння немагчыма, лічыць ён.
Музычны журналіст і грамадскі дзеяч Арцемій Троіцкі вырашыў пераехаць на пастаяннае месца жыхарства ў Эстонію.
Пра гэта паведамляе выданне Slon.ru.
«На працягу апошняга года жыццё для тых, чый светапогляд не супадае з светапоглядам уладаў, стала вельмі складаным, пастаянная ваенная прапаганда на тэлебачанні, спробы прымусіць трымаць сваё меркаванне пры сабе разам з пачуццем, што зямля рухаецца да прорвы, якая ўсё больш паглыбляецца», — растлумачыў сваё рашэнне Троіцкі.
Журналіст пакуль не плануе вяртацца ў Расію. Пры гэтым ён адзначыў, што палітычным бежанцам сябе не лічыць - прынамсі, да таго часу, пакуль Расія не закрые мяжу. Троіцкі і яго сям'я будуць жыць у Таліне, у раёне Мяхе. Па словах Троіцкага, ён збіраецца працаваць у Талінскім універсітэце.
Арцемій Троіцкі вядомы сваёй крытычнай пазіцыяй у адносінах да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Ён браў актыўны ўдзел у апазіцыйных рухах 2012 года, у прыватнасці, у мітынгу «За сумленныя выбары» на Балотнай плошчы. Троіцкі арганізаваў запіс апазіцыйнага «Белага альбома», выступаў на мітынгах і арганізоўваў канцэрты ў абарону палітвязняў. Таксама Троіцкі з'яўляецца заснавальнікам незалежнай музычнай прэміі «Стэпавы воўк».