Грамадства1010

Больш за 140 чалавек сабраліся ў нацыянальных строях у парку Горкага

Каля 140 чалавек прыйшлі 3 ліпеня ў менскі парк імя Горкага ў нацыянальных строях і бясплатна пакаталіся на атракцыёнах.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла прадстаўніца прадпрыемства «Гарадзкія паркі Мінскзелянбуда» Лідзія Вежнавец.

Раз на год менскія ўлады запрашаюць грамадзян прыйсьці ў парк імя Горкага ў вышыванках. За гэта прапануюць бясплатна пакатацца на атракцыёне.

«Гэта і дзеці, і дарослыя, і цэлыя сем’і былі. Акцыя скончылася а 16-й гадзіне, але людзі ўсё роўна ішлі, і мы ім не адмаўлялі і каталі іх на выбраным імі атракцыёне. Маладая сям’я была, бацька з дачкой былі вельмі прыгожа ўбраныя. І саломка, і вышыванка, і ў дзяўчынкі быў прыгожы строй. Менавіта не сцэнічны, а адмыслова, прыгожа зроблены. Прыходзіла маці з вышыванкай, сама вышывала сабе і дачцэ. Мы лічым, што сёлета ўсё ж прыйшло меней, чым летась. Магчыма, людзі забыліся, што гэтая акцыя ў нас праводзіцца штогод. Магчыма, у іх іншыя справы. Але гэта праводзіцца раз на год, менавіта на Дзень Незалежнасьці».

Раней Менгарвыканкам адмовіў у правядзеньні 28 чэрвеня ў Менску перадкупальскага шэсьця ў нацыянальных строях зь беларускімі вышыванкамі.

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае8

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп плануе вывесці ЗША з ЮНЕСКА3

Жанчына ў кафэ ў Грузіі сыграла для наведвальнікаў «Завіруху» ВІДЭА2

У Мінску пабудуюць мост, які злучыць Каменную горку і Ціміразева

«Прынялі рашэнне пакінуць». Айцішнікі жывуць за мяжой, а іх дзеці — у Беларусі5

«Хай спяць пад кустамі!» У Барысаве патрабуюць зрабіць штосьці з бяздомнымі на вакзале11

Расійскія ДРГ праніклі ў Пакроўск5

«Чакаю афіцыйных прабачэнняў». У беларускі згарэў адпачынак у Пакістане з‑за памылкі ў візе3

У Калінкавічах закрылі радзільнае аддзяленне — каб нарадзіць, трэба ехаць у іншы раён11

Прэзентацыю для Пуціна раздрукавалі гіганцкім шрыфтам ФОТА12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае8

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць