У Кіеве адмянілі гей-парад, які павінен быў адбыцца 5 ліпеня, паведамляе нацыянальны ЛГБТ-партал Украіны. Па словах арганізатараў, міліцыя не гарантавала бяспеку ўдзельнікаў мерапрыемства.

Актывісты ЛГБТ-руху і арганізатары «Маршу роўнасці» заклеілі рот у знак пратэсту. «Марш — гэта не гей-парад, гэта Марш роўнасці ўсіх людзей супраць дыскрымінацыі, у тым ліку ЛГБТ», — заявіла сустаршыня аргкамітэта «Кіеў Прайд 2014» Алена Шаўчэнка. «На жаль, нам не пайшлі насустрач», — дадала яна.

«Важнасць права на свабоду сходаў была адметнай рысай пратэстаў Еўрамайдана. Вельмі сумна бачыць, што ўжо праз пяць месяцаў гэта права выбарачна ўшчамляецца ўладамі, якія самі ж атрымалі за кошт яго перавагу», — заявіў кіраўнік еўрапейскіх і цэнтральна-азіяцкіх праграм «Amnesty International» Джон Далхузен.

Раней мэр Кіева Віталь Клічко заклікаў арганізатараў «Маршу роўнасці» адмовіцца ад яго правядзення. Паводле яго слоў, калі ў краіне «адбываюцца ваенныя дзеянні і гіне вялікая колькасць людзей, правядзенне забаўляльных мерапрыемстваў не адпавядае той сітуацыі, якая ёсць».

Супрацоўнікі кіеўскай міліцыі таксама прасілі ЛГБТ-супольнасць ўстрымацца ад правядзення гей-параду, заявіўшы, што падобныя маршы «не да часу» з улікам сітуацыі на Украіне. Яны таксама нагадалі арганізатарам акцыі аб адказнасці за несанкцыянаванае мерапрыемства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?