У Кіеве памёр мітрапаліт Кіеўскі і ўсёй Украіны УПЦ Маскоўскага патрыярхата Уладзімір, паведамляюць украінскія СМІ са спасылкай на сайт Маскоўскага патрыярхату.

Раней паведамлялася, што ў 78-гадовага мітрапаліта Уладзіміра адкрыўся ўнутраны крывацёк. Ён праходзіў лячэнне ў адной з кіеўскіх клінік. У мітрапаліта Уладзіміра Сабадана было анкалагічнае захворванне і хвароба Паркінсана. Акрамя таго, ён перанёс аперацыі на сэрцы і сцягне. Стан здароўя іерарха значна пагоршаў у студзені. Асяроддзе ўладыкі лічыла, што постаць мітрапаліта Уладзіміра аб'ядноўвае Украіну.

«Мы заўсёды казалі аб тым, што чым даўжэй ён будзе жыць, тым лепш будзе для Украіны», — казаў прэс-сакратар УПЦ-КП уладыка Еўстрацій Зора.

Украінская праваслаўная царква ва Украіне падзелена на дзве часткі: частка адносіцца да Маскоўскага патрыярхата, другая частка — да незалежнага Кіеўскага патрыярхата (узначальвае патрыярх Філарэт). Колькасць вернікаў прыкладна аднолькавая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0