Калона тэрарыстаў, якія ўцяклі з Славянска і Краматорска, рухаецца ў кірунку Данецка. Пра гэта паведамляе незалежны данецкі інтэрнэт-сайт са спасылкай на відавочцаў з Краматорска.
Прарасійскія баевікі адкрываюць стральбу па аб'ектах на дарозе.
Большасць тэрарыстаў — у цывільнай вопратцы і на прыватных машынах.
Калона бранятэхнікі складаецца больш як з дваццаці адзінак. А іншых машын — джыпаў, КамАЗаў, «Газеляў» і легкавых аўто — больш чым 200 адзінак.