Так званы старшыня «Вярхоўнай Рады» самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Дзяніс Пушылін выбачыўся перад жыхарамі Славянска.

Пра гэта ён напісаў у сваім твітэры. «Што сказаць. Нас абнадзеілі. Абнадзеілі і кінулі. Прыгожыя былі словы Пуціна аб абароне рускага народа, абароне Наваросіі. Але толькі словы», — шкадуе Пушылін.

Акрамя таго, ён перапрасіў жыхароў Славянска.

«Выбачайце, жыхары Славянска, што не змаглі вас абараніць … Мы змагаліся усімі сіламі. Прабачце, калі зможаце дараваць…».

«Славянск здалі…», — прызнаў сепаратыст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?