Трохразовая чэмпіёнка свету па паяданні хот-догаў з ЗША Соня Томас па мянушцы «Чорная ўдава» саступіла свой тытул. Як паведамілі 6 ліпеня мясцовыя СМІ, на чарговым міжнародным спаборніцтве, якое прайшло ў суботу ў Нью-Ёрку, бліскучую перамогу атрымала 28-гадовая японка Мікі Судо. Яна з'ела на 6 сасісак у цесце больш, чым яе суперніца.

Мініяцюрная (44,4 кг) 47-гадовая амерыканка нічога не змагла супрацьпаставіць сваёй больш маладой і атлетычнай (56 кг) японскай суперніцы. Томас з'ела ўсяго 27 і 3/4 хот-догі, у той час як Судо — цэлых 34.

Характэрна, што ў мінулым годзе Томас устанавіла рэкорд, з'еўшы 45 хот-догаў.

«Перамога была адзіным з варыянтаў, — прызналася Мікі Судо па мянушцы «Цунамі». — І сёння я не збіралася вяртацца дадому без яе».

Характэрна, што японка, якая ў цяперашні час пражывае ў Лас-Вегасе, у гэтым годзе прымала ўдзел у яшчэ адным міжнародным спаборніцтве — па паяданні адных сасісак. Там яна з лёгкасцю перамагла, з'еўшы 113 сасісак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?