Марына Коктыш

Рэдакцыя газэты марна спрабавала аспрэчыць рашэньне Ленінскага раённага суду, які задаволіў пазоў кіраўніка ідэалягічнага ўпраўленьня адміністрацыі прэзыдэнта Алега Праляскоўскага да «Народнай волі» і яе супрацоўніцы Марыны Коктыш.

Нагадаем, 1 кастрычніка суд вырашыў спагнаць на карысьць чыноўніка 25 мільёнаў рублёў з газэты і 2 мільёны з журналісткі.

Нагодай для пазову стаў артыкул Марыны Коктыш «Уладзімер Холад па‑ранейшаму знаходзіцца ў СІЗА», у якім згадваўся Алег Праляскоўскі.

Прэтэнзіі ў чыноўніка выклікаў фрагмэнт, у якім ішла гаворка пра чуткі ва ўладных калідорах, паводле якіх Уладзімер Холад браў грошы нібыта не для сябе, а для начальства.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0