07.07.2014 / 15:37

Беларусь пакуль не плануе пераходзіць на зімовы час 5

Пытанне пераходу на зімовы час у Беларусі разглядаць пакуль не плануецца, паведамілі ў Дзяржстандарце, каментуючы ўхвалены Расіяй законапраект, які вяртае зімовы час. Расія перавядзе стрэлкі 26 кастрычніка 2014 года.

Рашэнне аб змяненні парадку вылічэння часу ў Беларусі прымаецца ўрадам. «Для выпрацоўкі ўзгодненых пазіцый і рэкамендацый функцыянуе міжгаліновая камісія часу, частаты і вызначэння параметраў вярчэння Зямлі, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі розных зацікаўленых органаў дзяржкіравання і ўстаноў (Міністэрства аховы здароўя, Мінтранса, Мінэнерга, Нацыянальнай акадэміі навук і інш.).

Такім чынам, у рэспубліцы ёсць механізмы, якія даюць магчымасць, у выпадку неабходнасці, калегіяльна выпрацоўваць і прымаць абгрунтаваныя і ўзважаныя рашэнні па гэтым пытанні з улікам эканамічных і сацыяльных аспектаў», - растлумачылі ў Дзяржстандарце.

Беларусь адмовілася ад пераходу на сезонны час у 2011 годзе.

Гэта рашэнне было прынята пастановай Савета Міністраў ад 15 верасня 2011 года нумар 1229 з мэтай забеспячэння на тэрыторыі рэспублікі ўзгодненага з дзяржавамі - удзельніцамі Мытнага саюза вылічэння часу, а таксама поўнага выкарыстання светлага часу сутак, паляпшэння ўмоў працы і адпачынку насельніцтва рэспублікі. З 2011 года адмяніла сезонны перавод стрэлак і Расія.

0
кап / Адказаць
07.07.2014 / 15:59
Не "зімовы", а паясны, альбо сонечны час. Той, што мусіу бы быць.
0
Яўген / Адказаць
07.07.2014 / 16:03
А мне насамрэч падабаецца без пераводу. 1) Галоўнае: пазней цямнее ўзімку. Зараз у снежні цёмна хаця бы а 17ай, а не а 16ай гадзіне 2) Не трэба пераладжвацца на новы час 3) не трэба парыцца з нагоды кал пераводзіць, куды пераводзіць.
0
неужели этот бред никогда не законится? / Адказаць
07.07.2014 / 18:00
Хоть бы детей пожалели - в школу к 8 (а фактически к к половине седьмого - так как астрономический полдень у нас при этом дебильном летнем времени приблизительно в половине второго). Особенно круто зимой. Бред какой-то! Только контуженное российской руководство могло до такого бреда дойти и потом маниакально упираться еще три года, а наше - за ними... В кои-то веки госдума приняла единственное здравое решение, так теперь не дай бог у нас, изображая типа самостоятельность, перейдут на московское время... Кто у нас когда о здоровье да о детях думал!.. всё не как у людей...
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру