Сёння, у 13:00, у раёне населенага пункта Новабахмутаўка (Данецкая вобласць) узарвалі чыгуначны мост. Ён праходзіць над дарогай Славянск — Данецк — Марыупаль.
Пра гэта інфармуе прэс-служба Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.
Служба аўтамабільных дарог вобласці паведамляе, што выбух выклікаў абвальванне пралётаў моста на аўтадарожнае палатно. У момант выбуху на чыгуначнай лініі знаходзіўся грузавы састаў.
Дарожныя службы перакрываюць рух на гэтым участку дарогі. Ці ёсць пацярпелыя — невядома.