Прыкладна паўмільёна чалавек загрузілі знакамітае каралеўскае «А мо заткнешся?». Менавіта так Хуан Карляс І зьвярнуўся да Уга Чавэса, калі той спрабаваў умяшацца ў выступ гішпанскага прэм’ер‑міністра Сапатэра падчас Ібэра‑амэрыканскага саміту ў Чылі.
На рынгтоне ўжо ўдалося зарабіць 1,5 млн. эўра. Кубкі і цішоткі з гэтым выказваньнем таксама добра прадаюцца.
Кампанія, якая выпусьціла мэлёдыю, не парушыла закону ў галіне аўтарскага права ў дачыненьні да каралеўскай сям’і — тэкст каралеўскага выказваньня начытаў актор.
«Форма пратэсту»
Рынгтон карыстаецца попытам ня толькі ў Гішпаніі. Паводле амэрыканскае прэсы, у Вэнэсуэле яго з радасьцю загружаюць апазыцыйна настроеныя студэнты.
«Гэтая такая форма пратэсту, — кажа 21‑гадовы з Каракасу. — Многія людзі хацелі б сказаць прэзыдэнту тое ж самае».
Гішпанія ж выказала надзею на найхутчэйшае вяртаньне да нармальных дыпляматычных адносінаў з Вэнэсуэлай.