07.07.2014 / 18:03

Дыскусія «Сучасная інфармацыйная вайна: урокі ўкраінскіх падзеяў для Беларусі» АНЛАЙН ВІДЭА 3

Ці ўяўляе пагрозу нацыянальнай бясьпецы нашай краіны знаходжаньне пераважнай большасьці насельніцтва ў расейскім «інфармацыйным полі»? Якім чынам дзяржава і грамадзтва могуць і павінны супрацьстаяць розным формам замежнай інфармацыйнай агрэсіі? Якія ўрокі мусіць вынесьці для сябе Беларусь, у пляне інфармацыйнай бясьпекі, з падзеяў ва Ўкраіне?

На гэтыя ды іншыя пытаньні будуць шукаць адказ удзельнікі панэльнай дыскусіі, арганізаванай Партыяй БНФ на тэму «Сучасная інфармацыйная вайна: урокі ўкраінскіх падзеяў для Беларусі». Глядзіце анлайн з дыскусіі «Сучасная інфармацыйная вайна: урокі ўкраінскіх падзеяў для Беларусі» на «Нашай Ніве» сёння, 7 ліпеня, а 18-й.

У дыскусіі возьмуць удзел:

Паўлюк Быкоўскі – медыя-аналітык, журналіст штотыднёвіка «Белорусы і рынок»;

Дзяніс Лаўнікевіч – аглядальнік выданьня «БДГ. Деловая газета», уласны карэспандэнт «Газета.Ru» у Беларусі;

Андрэй Паратнікаў – спецыяліст па пытаньнях бясьпекі, кіраўнік аналітычнага праекту Belarus Security Blog

Мадэратар: Ігар Лялькоў – гісторык, намесьнік старшыні Партыі БНФ, старшыня Інфармацыйнай камісіі Партыі БНФ.

0
вось / Адказаць
07.07.2014 / 18:13
санкцыі інакш спрут нап'ецца крыві і амерыка і еўропа ў небяспецы - 140 млн. зомбі толькі санкцыі
0
чытач / Адказаць
07.07.2014 / 18:23
Шкада што не бачна паказчыкаў, пра якія сп. Быкоўскі паказвае слайды, вельмі цікава
0
Евгений / Адказаць
07.07.2014 / 22:03
Желаю вам,беларусам,что б на вас никогда б не вылилось столько грязи,как на нас,украинцев.Очень обидно читать,даже иногда на ваших ресурсах попадается,что те,кто в Украине поддерживает свое государство - фашисты.Живите в мире,братья.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру