Тарыф «Настаўніцкі» можа з'явіцца ў мабільных аператараў Беларусі. Аб гэтым расказаў сёння рэктар БДПУ прафесар Аляксандр Жук.

Па словах рэктара, адна з прапаноў па сацыяльнай падтрымцы настаўніцтва, якая разглядаецца зараз мабільнымі аператарамі Беларусі, тычыцца зніжкавай сістэмы на тэлефонныя размовы. Папярэднія перамовы прайшлі ў Міністэрстве адукацыі, зараз ідзе праца па магчымым ажыццяўленні такога праекта. «Яшчэ рана казаць пра тэрміны ўвядзення такога плану, але нам бы вельмі хацелася папрацаваць з мабільнымі аператарамі над такім праектам», — адзначыў ён.

«Новы тарыфны план, які ўжо распрацоўваецца ў МТС спецыяльна для прадстаўнікоў сферы адукацыі, будзе ўлічваць усе патрэбы сучаснага педагога. Паколькі без мабільнай сувязі арганізаваць навучальны працэс становіцца ўсё больш складана, аператар прадаставіць магчымасць настаўнікам мець зносіны паміж сабой на спецыяльных умовах. Гэта дазволіць скараціць выдаткі на службовую сувязь да мінімуму. Папярэдне, новы тарыфны план будзе адкрыты для падключэння ўжо ў пачатку навучальнага года», — распавялі ў прэс-службе мабільнага аператара МТС.

Таксама Аляксандр Жук распавёў, што акрамя ўжо агучаных урадам планаў па павелічэнні заработнай платы настаўнікам з 1 верасня ў Беларусі (яе плануецца павысіць на 15-18%) ёсць яшчэ прапановы па сацыяльнай падтрымцы настаўніцтва. Напрыклад, сумесна з Міністэрствам культуры прапрацоўваецца пытанне аб прадастаўленні спецыяльных скідак настаўнікам на наведванне тэатраў, музеяў і г.д.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?