ДТЗ адбылося сёння раніцай на нерэгуляваным чыгуначным пераездзе паблізу станцыі «Пралетарская перамога» ў вёсцы Гарэліца Барысаўскага раёна. Кіроўца легкавога аўтамабіля «Фальксваген Гольф-2» праігнараваў забараняльны сігнал семафора, выехаў на чыгуначны пераезд і сутыкнуўся з хуткім цягніком, які рухаўся па маршруце Санкт-Пецярбург—Мінск. У выніку моцнага ўдару легкавік адкінула ўбок, ён збіў семафорны слуп. Кіроўца загінуў. Каб выняць яго цела з скамечанага аўто, ратавальнікі ўжылі гідраўлічны інструмент.

У хуткім цягніку пацярпелых няма. Пасля аварыі ён прайшоў па сваім маршруце, затрымкі ў руху няма.

X

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?