08.07.2014 / 14:30

У чацвер крыху пахаладае

Фота Vilmantas Žilinskas

У бліжэйшыя суткі, 9 ліпеня, сінаптычная сітуацыя не змяніцца, паведамляе сайт Белгідрамета. Ноччу пераважна без ападкаў. Днём у асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер усходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра гэтай ноччу +13.. +19°C, максімальная днём +23..+29°C. Атмасферны ціск будзе падаць.

У далейшым (10—11 ліпеня) надвор'е ў краіне будзе вызначаць паўднёвая перыферыя паўночнага антыцыклона з цэнтрам над Карэліяй і няўстойлівыя цёплыя паветраныя масы, якія ідуць з Украіны і еўрапейскай часткі Расіі.

10 і 11 ліпеня ў асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер усходні, паўночна-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты, днём у пятніцу месцамі моцны парывісты. Уначы 10 ліпеня +13.. +18°C, 11 ліпеня +11.. +17°C; днём 10 ліпеня слупкі тэрмометраў пакажуць +22.. +27°C, 11 ліпеня +19.. +26°C.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру