Аляксандр Лукашэнка вырашыў асабіста ацаніць якасць салдацкай ежы падчас наведвання 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі.

Агледзеўшы салдацкую сталовую і заслухаўшы даклад, як арганізавана харчовае забеспячэнне Узброеных Сіл і сіл спецыяльных аперацый, Аляксандр Лукашэнка папрасіў міністра абароны даць яму на спробу некалькі сухіх пайкоў і кансервы. Як было паведамлена кіраўніку дзяржавы, сёлета былі змененыя нормы харчовых пайкоў вайскоўцаў, якія ўлічваюць іх энергазатраты.

Аляксандр Лукашэнка пабываў таксама ў навучальным корпусе, азнаёміўшыся з абсталяваннем навучальных класаў, узбраеннем і экіпіроўкай вайскоўцаў падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння. Кіраўнік дзяржавы наведаў шматмэтавы комплекс, які ўяўляе сабой гарадок тактыка-спецыяльнай падрыхтоўкі і паветрана-дэсантны комплекс. Ён паглядзеў, як вядзецца падрыхтоўка байцоў, і застаўся задаволены ўбачаным. Па словах камандзіра 103-й асобнай мабільнай брыгады, база дазваляе ажыццяўляць падрыхтоўку вайскоўцаў на належным узроўні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?