08.07.2014 / 16:45

Sony прадставіла новы смартфон для аматараў сэлфі 2

Кампанія Sony анансавала свой новы смартфон Xperia C3, распрацаваны спецыяльна для фанатаў сэлфі.

Галоўнай асаблівасцю смартфона стала яго франтальная камера, якая атрымала 5 мегапікселяў і адмысловую «мяккую» ўспышку. Акрамя таго, на смартфон усталяваныя праграмы для апрацоўкі фатаграфій, такія як AREffect.

Сам Xperia C3 належіць да сярэдняй катэгорыі смартфонаў, але мае пры гэтым 5,5-цалевы экран з разрозненнем у 1280х720 пікселяў. У пластыкавым корпусе гаджэта знаходзіцца 4-ядзерны працэсар з частатой 1,2, 1 Gb аператыўнай і 8 Gb унутранай памяці, а таксама акумулятар на 2500 mAh. Чакаецца, што Xperia C3 ад Sony выйдзе на рынак ужо ў жніўні.

0
! / Адказаць
08.07.2014 / 18:11
Gopro only!
0
Кельт / Адказаць
11.07.2014 / 19:01
После айфона все не то.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру