08.07.2014 / 18:50

Украіна перакрые расейскім авіякампаніям дарогу за мяжу 24

Улады Украіны маюць намер дамагчыся закрыцця паветранай прасторы большасці краін свету для расійскіх авіякампаній. Для гэтага яны плануюць выключыць Расію з ліку ўдзельнікаў Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІКАО), паведамляе агенцтва «РБК-Украіна».

«Будуць расійскія кампаніі лётаць па тэрыторыі Расіі — з Масквы ў Магадан», — заявіў сёння на брыфінгу міністр юстыцыі Украіны Павел Пятрэнка.

Паводле яго слоў, украінскія ўлады фіксуюць парушэнні расійскімі самалётамі паветранай прасторы над Крымам (паўвостраў у Кіеве па-ранейшаму лічаць часткай Украіны) і за кожнае такое парушэнне выстаўляюць штраф. Агульная сума штрафаў ужо перавысіла 200 млн грыўняў (каля $17 млн).

«Мы падалі адпаведную скаргу ў ІКАО. Скарга прадугледжвае, што расійскі бок абавязаны кампенсаваць страты. ІКАО канстатуе факт незаконнасці перасячэння нашай паветранай прасторы і абавяжа Расію кампенсаваць страты. Яны, як я разумею, будуць ўхіляцца ад гэтага абавязацельства, і тады наступным этапам мы пададзім заяву аб выключэнні Расіі з ІКАО», — сказаў Пятрэнка.

Па словах міністра, наступствам выключэння для РФ можа стаць забарона расейскім кампаніям лётаць па тэрыторыі краін-удзельніц ІКАО. У цяперашні час у ІКАО ўваходзіць 191 з 193 існуючых, афіцыйна прызнаных дзяржаў-членаў ААН (за выключэннем Дамінікі і Ліхтэнштэйна).

У адпаведнасці са статутам ІКАО спрэчкі паміж краінамі-ўдзельнікамі могуць быць вырашаныя рашэннем Рады ІКАО (у яе ўваходзяць прадстаўнікі 36 дзяржаў) і абскарджаныя ў Пастаяннай палаце міжнароднага правасуддзя (ППМП) або ў спецыяльна створаным трацейскім судзе. Рашэнні ППМП і трацейскага суда з'яўляюцца канчатковымі і абавязковымі да выканання.

У адпаведнасці з арт. 87 статута кожная дзяржава-удзельнік ІКАО абавязваецца «не дазваляць дзейнасць авіяпрадпрыемства якой-небудзь дагаворнай дзяржавы ў паветранай прасторы над сваёй тэрыторыяй», калі гэтая кампанія не выконвае канчатковага рашэння, вынесенага ў рамках ўрэгулявання спрэчкі.

0
cikauny / Адказаць
08.07.2014 / 19:57
элегантны ход :-)
0
pavel / Адказаць
08.07.2014 / 20:22
UUUh, jak strashna......
0
беларуская пенсіянерка / Адказаць
08.07.2014 / 20:29
Ну украінцы, дзень ад дня усё больш захаплення і павагі да вас. Ваду перакрылі, паветра перакрылі ( Сімферопальскі аэрапорт можа ісці у адпачынак ( нават у дыкрэтны)), хутка расейскай уладзе у Крыме прыйдзе кірдык. Вось так і трэба з агрэсарам .
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру