08.07.2014 / 21:17

«Саюз 2.1б» з сямю спадарожнікамі стартаваў з Байканура 5

Ракета-носьбіт «Саюз 2.1б» з гідраметэаралагічным спадарожнікам «Метэор-М» №2 і кластарам з шасці апаратаў навуковага прызначэння стартавала з «Байканура», паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на прадстаўніка Раскосмаса.

Запуск «Саюза» адбыўся ў 19.58 па маскоўскім часе.

У прыватнасці, расійскі метэаспадарожнік «Метэор-М» №2 прызначаны для аператыўнага атрымання глабальнай гідраметэаралагічнай інфармацыі. Гэтыя звесткі плануецца выкарыстоўваць пры складанні прагнозу надвор'я, для кантролю азонавага пласта і радыяцыйнай абстаноўкі ў калязямной касмічнай прасторы, а таксама для маніторынгу марской паверхні, уключаючы лядовую абстаноўку з мэтай забеспячэння суднаходства ў палярных раёнах

0
паганы Янка з ''дзікага'' заходняга - тутэйшагу балоту / Адказаць
08.07.2014 / 21:53
НАСТУПНУ МІЖПЛАНЕТНУ АКУПАЦЫЙНА ІМПЭСРКУ ПРАГРАМУ РАЗГАРНЯЮЦЬ У КОСМАСЕ ?, .. - ЦІ КРАМЛЁЎСКІE АНТЭНЫ СЛАБЫ СІГНАЛ ДАЮЦЬ, ЛЮДЗЕЙ ЗАМБАВАЦЬ ЦЯЖЭЙ СТАЛА ?
0
Кнехт / Адказаць
08.07.2014 / 22:17
Няма ім ні ў чым веры! Мо зноў Стрэлку заслалі - мучаць жывёлінку, супастаты! І ейных дзетак - шасцёх малёх ... паплачам, Наці.
0
усе словы нашыя / Адказаць
09.07.2014 / 10:35
кнехт, кнешне, супер зрэагаваў: "Мо зноў Стрэлку заслалі - мучаць жывёлінку, супастаты!" баюся - мы нават уявіць не можам пачварнасьць наступнага злачынства.. і ў такіх ёсьць права на спутнікі?.. Божа.. і нельга, дарэчы,(хоць і недарэчна пры такой апакаліптычнай тэме, але ж гэта стэнаграфія)) аддаваць слова "спутнік" - яго, мо, літвін Дастаеўскі ўвёў ва ўжытак.. не памятаю адкуль я гэта ведаю.. І словам "тэрмін" ён таксама карыстаўся як літвін-беларус. вось.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру