08.07.2014 / 22:12

«Хай нараджаюцца дзеці і ў 16-гадовых дзяўчат, і ў 46-гадовых жанчын» Што Вы пра гэта скажаце? 11

Нядаўна была ў паліклініцы, рабілі прышчэпку малодшаму. Убачыла маладую дзяўчыну гадоў 20-ці з малым. Такая кранальная карціна — толькі што сама дзіця і на руках дзіця.

Падумала — напэўна і я так выглядала, калі нарадзіла старэйшага ў свае 20. А як я выглядала ў 23, калі ў мяне іх было ўжо трое?..

Стала ўзгадваць, як гэта было. Усе вакол яшчэ не замужам, тым больш без дзяцей. Усе вольныя ў перамяшчэннях і часе. Я заўсёды пры дзецях або дзеці са мной. Бабулі далёка, ды і заўсёды было прынцыпова, што не іх справа маіх дзяцей гадаваць, на няню грошай не было і не прынята. Раз у паўгода атрымлівалася кудысьці вырвацца, да маладых вольных сяброў - на вяселле, дзень нараджэння, і звычайна гэта сканчалася вяртаннем дадому п'яненькай і закуранай. Жудасная карціна з боку.

Не-не! — падумала я. — Я не шкадую аб страчанай маладосці, але лепш нараджаць дзяцей пасля 30, як цяпер маё чацвёртае дзіця, трэці сын. Мазгі на месцы, разумееш сваю місію, усведамляеш адказнасць цалкам, шануеш атрыманае шчасце…

Так-так! — працягвала я. — Каля 30. У 40 ужо пазнавата. Для першага. Другога можна, так. А першага — гэта неяк позна. Напэўна ў 40 толькі ў дзяцей і сыходзяць людзі, калі яны першыя.

А потым я зразумела. Як не ведала я ў 20, як будзе ў 30, так нічога я не ведаю ў свае 30, як будзе ў 40. А тым больш не ведаю, як правільна. І няма правільна ці няправільна.

І хай нараджаюцца дзеці ў маладзенькіх 16-гадовых дзяўчат і ў сталых жанчын у 46. ГАЛОЎНАЕ, КАБ ІХ ЛЮБІЛІ.

І не бачылі ў іх цяжар у першым выпадку або будучую сядзелку ў другім.

0
Кнехт / Адказаць
08.07.2014 / 23:00
Фота не адпавядае тэксту. Больш таго, фота правакуе чытачоў на каментары, якія ... ўвядуць Наці ў трэмар. Я патрабую ...!!!
0
ЯНКА / Адказаць
08.07.2014 / 23:22
. Адна зн. спадарыня нарадзіла ў 17, адразу як выскачыла замуж. Цяперака дачцэ таксама 17. А ў яе самой у 34 ніводнае ўзроставае маршчынкі на ўсім целе! І ніхто зь незнаёмых ня верыць, што гэта маці й дачка. Думаюць, што сёстры :). .
0
хведар / Адказаць
09.07.2014 / 00:02
Вар'яцтва
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру