Следам за форвардам Андрэем Стасем з мінскага «Дынама» ў маскоўскі ЦСКА перайшоў 27-гадовы галкіпер беларускай хакейнай зборнай Кевін Лаланд. Аб падпісанні кантракта расійскі клуб аб'явіў 8 ліпеня.

Ураджэнец Канады Лаланд у складзе «Дынама» правёў тры сезоны.

У лютым 2012 года прыняў беларускае грамадзянства і ў маі гэтага года згуляў за зборную Беларусі на чэмпіянаце свету ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?