Нацбанк плануе і надалей праводзіць палітыку плаўнай дэвальвацыі, заявіла яго старшыня падчас жывой лініі.
Курс даляра на канец 2014 года складзе 10700-10800. Пра гэта ў размове з карэспандэнтам Еўрарадыё заявіла старшыня Нацбанка Беларусі Надзея Ермакова падчас жывой лініі.
«У нашых разліках мы выкарстоўваем курс 10700-1800 на канец 2014 года. Каб наш рубель не толькі ў намінальным вылічэнні, але і ў рэальным «адчуваў» сябе добра. Мы і надалей будзем праводзіць палітыку плаўнай дэвальвацыі».